Новости

УРАЧЫСТАЕ ЎРУЧЭННЕ ДЫПЛОМАЎ ВЫПУСКНІКАМ ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

28 лютага 2020 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”.

Дэкан факультэта Крук Б.А. пажадаў выпускнікам святочнага настрою, творчай працы, дабрабыту і жыццёвага аптымізму.

На ўрачыстае мерапрыемства прыйшлі і шчыра віншавалі выпускнікоў дацэнты Барысенка В.Я., Кавалеўская А.А., Лісоўскі Л.А., Солахаў А.В., Іванова Л.М., старшы выкладчык Дзядкоўская А.Р., супрацоўнікі дэканата Яраш Т.М. і Рай Т.М.

У святочным настроі выкладчыкі і студэнты-першакурснікі, якія падрыхтавалі канцэрт (куратар А.А. Кавалеўская), пажадалі выпускнікам поспехаў у педагагічнай працы, здароўя і творчага натхнення.

Ад усёй душы віншуем выпускнікоў з уручэннем дыпломаў!

ВІНШУЕМ!


фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото
фото

Полезные ресурсы

Народная асвета - навукова-педагагічны часопіс

Буклеты

Презентация буклета