Новости

ПАДАРОЖЖА Ў СВЕТ КНІГІ


2 красавіка 2017 года у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь, была арганізавана экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі (куратар Н.А. Барысенка) і выкладчыкі пазнаёміліся з унікальным архітэктурным комплексам бібліятэкі, гісторыяй стварэння і сістэмай работы. Вялікую цікавасць выклікала экспазіцыя музея кнігі, дзе прадстаўлены лепшыя рукапісныя і друкаваныя кнігі, выдадзеныя на працягу стагоддзяў у розных кутках свету. Асаблівую актуальнасць у сувязі са святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мела знаёмства з жамчужынай калекцыі – кнігамі Бібліі, выдадзенымі Францыскам Скарынам у 1517 –1519 гг.

Студэнты факультэта выказваюць шчырую падзяку старшыні прафкама студэнтаў В.В. Струкаву за дапамогу ў арганізацыі экскурсіі.

Полезные ресурсы

Народная асвета - навукова-педагагічны часопіс

Буклеты

Презентация буклета