Новости

Крыніца радасці і натхнення

Мікалай Кузьміч Дубрава – сябра Саюза мастакоў, кіраўнік студыі “Фарбы” Мазырскага Дома творчасці. З-пад яго пэндзля выйшла нямала змястоўных, цікавых твораў жывапісу, якія ўжо добра вядомы аматарам жывапіснага мастацтва не толькі нашай краіны. Днямі ў выставачнай зале г. Мазыра адкрылася выстаўка яго карцін, на якую пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі В. С. Заброцкай прыйшлі і студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Кожная карціна мастака ўражвае глыбінёй думкі, філасофскімі адносінамі мастака да рэчаіснасці. М. К. Дубрава ўмее знайсці някідкую, але выразную дэталь, якая надоўга запамінаецца.

Паводле жанравых асаблівасцей творы мастака разнастайныя. Яны прадстаўлены партрэтамі, пейзажамі, сюжэтна-тэматычнымі карцінамі.

Партрэты, створаныя М. К. Дубравам, уяўляюць сабой мастацкія метафары, у якіх увасоблены цэлыя эпохі.

Пейзажныя палотны перадаюць краявіды палескай зямлі, прыцягваюць увагу цеплынёй, выклікаюць радасць і замілаванне.

У цэнтры сюжэтна-тэматычных карцін знаходзіцца чалавек працы, перш за ўсё вясковы працаўнік. Нялёгкая сяляянская праца ўзвышае яго над светам, робіць яго вобраз прыгожым і непаўторным.

Полезные ресурсы

Народная асвета - навукова-педагагічны часопіс

Буклеты

Презентация буклета