Новости

КУПАЛАЎСКІЯ ЧЫТАННІ


24 лютага дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат філалагічных навук С.І. Жураўлёва і старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі А.С. Мураўёва прынялі актыўны ўдзел у складзе журы Раённага конкурсу даследчых і творчых работ вучняў “Купалаўскія чытанні”, які паспяхова адбыўся ў Гімназіі імя Я. Купалы. Створаная арганізатарамі цікавая, сяброўская атмасфера аб’яднала юных даследчыкаў усяго Палескага рэгіёна.
Конкурс праводзіўся па наступных напрамках:
1. “Культурная спадчына” (вучэбна-даследчыя работы: мовазнаўства, літаратура, краязнаўства, гісторыя Беларусі).
2. “Мой творчы радок” (вучнёўскія сачыненні, апавяданні, эсэ, вершы на тэму “Спазнаю свет у падарожжах”).
3. “Святыня народа” (конкурс чытальнікаў вершаў ці празаічных урыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў-юбіляраў 2018 года).
4. Секцыя малюнкаў на тэму “Чалавек працы ў творах беларускай літаратуры” для вучняў IV-XI класаў.
5. Секцыя “Інтэлектуальная” (спаборніцтва па тэме “Сяброўства без межаў”, прысвечанае супрацоўніцтву)
6. Секцыя “Буктрэйлер” (вучнёўскія рэкламныя відэаролікі, мэта якіх – абудзіць цікавасць да твораў або творчасці пэўных беларускіх аўтараў ці жаданне прачытаць праграмны твор).
Правядзенне такога конкурса – гэта не толькі развіццё інтэлектуальнай і мастацкай творчасці вучняў, далучэнне іх да даследчай дзейнасці, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, любові да Радзімы, але і магчымасць падзяліцца вопытам даследчай дзейнасці, умацаванне і развіццё супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі.




Полезные ресурсы

Народная асвета - навукова-педагагічны часопіс

Буклеты

Презентация буклета