Новости

НАВАГОДНЯЕ СВЯТА

Шмат таленавітых студэнтаў вучыцца на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі. Гэта яшчэ раз пацвердзіла праведзенае на факультэце навагодняе свята, у час якога гучала прыгожая музыка, звінелі вясёлыя песні, разыгрываліся жартоўныя сцэнкі, праводзіліся цікавыя гульні.

Пераўвасабленне ў дзеда Мароза зрабіў пяцікурснік Андрэй Жураўскі, Снягурачкі – пяцікурсніца Марыя Кліменка. Яна ж разам з аднагрупніцай Вольгай Курыла адкрыла свята ігрой на фартэпіяна, а першакурсніца Наталля Аднаколава парадавала ігрой на флейце.

Шмат вясёлых, радасных і незабыўных хвілін у час свята падарылі баба Яга і Кікімара (студэнткі 2-га курса Дзіяна Мішура і Вікторыя Навіцкая), Цыганка, Мяцеліца і медсёстры (студэнткі 1-га курса Анастасія Акінша, Іна Шчур, Марыя Анціпенка і Юля Кузняцова).

Песенныя навагоднія падарункі паднеслі першакурсніцы Дар’я Еўжык, Яна Ільюшчанка, Ангеліна Шалыпа, Таццяна Кісялевіч. Не засталіся ўбаку і выкладчыкі. Любімую ў народзе песню “Потолок ледяной” выканала Наталля Анатольеўна Герасімава, а Алена Рыгораўна Дзядкоўская – аўтарскую.

Удала імправізавалі і вызначаліся непасрэднасцю вядучыя Таццяна Шчэрба і Андрэй Матросаў. Музычнае афармленне свята зрабілі Любоў Суворава і Наталля Пявец.

З новым, 2017 годам студэнтаў і выкладчыкаў павіншаваў дэкан факультэта Барыс Аляксеевіч Крук. А дзед Мароз раздаў падарункі.

Алексей Солахаў, дацэнт кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі, кандыдат філалагічных навук

Полезные ресурсы

Народная асвета - навукова-педагагічны часопіс

Буклеты

Презентация буклета